"Пра некаторыя тэрыторыі маглі забыць, а маглі наўмысна не ўключыць". Чаму важна прыняць удзел у абмеркаванні экалагічнага даклада схем азеленых тэрыторый

20 ліпеня а 18.00 ва ўсіх раёнах Мінска пройдуць сходы ў рамках грамамадскага абмеркавання стратэгічнай экалагічнай ацэнкі (СЭА) “Схем азеленых тэрыторый агульнага карыстання”. З прадстаўніцамі грамадскага аб’яднання “Экадом” Марынай Дубінай і Таццянай Сініцай, а таксама каардынатарам грамадскай кампаніі “Горад для гараджан” Дзянісам Кобрусевым Зялёны партал разбіраецца, чаму важна прыняць удзел гараджанам і на што варта звярнуць сваю ўвагу.

З 26 чэрвеня па 25 ліпеня бягучага года ва ўсіх адміністрацыйных раёнах сталіцы праводзяцца грамадскія абмеркаванні экалагічнага даклада па стратэгічнай экалагічнай ацэнцы аб’екта “Схема азеленых тэрыторый агульнага карыстання, у тым ліку аб’ектаў азелянення, падлягаючых ахове ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб ахове навакольнага асяроддзя»”.

Экалагічны даклад па СЭА - дакумент, які мае звесткі пра вынікі правядзення стратэгічнай экалагічнай ацэнкі, неабходных мерапрыемствах па змяншэнні і/ці папярэджанні магчымага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе і пра змяненні навакольнага асяроддзя, якія могуць быць пры рэалізацыі праграм, горадабудаўнічых праектаў з улікам унясення ў іх змяненняў і/ці дапаўненняў.

Для кожнага раёна горада распрацаваны схемы азеленых тэрыторый. У іх павінны быць унесены ўсе азеленыя месцы плошчай 0,01 гектара і больш”, - патлумачылі Зялёнаму парталу ў Экадоме.

Схемы мусяць змяшчаць дакладную інфармацыю пра назву, калі яна ёсць, месцаразмяшчэнне, межы, плошчу і баланс уключаных у яе азеленых тэрыторый, а таксама аб арганізацыях, што ажыццяўляюць утрыманне гэтых зон. Менавіта схемамі вызначаецца якія тэрыторыі з’яўляюцца паркамі, скверамі, бульварамі, батанічнымі садамі, дэндралагічнымі паркамі.

Неабходна памятаць, што пра некаторыя тэрыторыі маглі забыць, а маглі наўмысна не ўключыць. Таму зараз вельмі патрэбны ўдзел грамадзян, гараджан, якіх турбуюць пытанні захавання ад забудовы зялёных зон, - зазначаюць у Экадоме. - Вядома, уключэнне ў дадзеныя схемы межаў усіх азеленых тэрыторый можа паспрыяць недапушчэнню неабгрунтаванага вываду іх участкаў пад будаўніцтва ў будучым”.

sputnik.by

Абмеркаванні схем праходзяць увесь месяц - з 26 чэрвеня па 25 ліпеня ўключна. 20 ліпеня, у пятніцу, ва ўсіх раёнах сталіцы адбудуцца сходы ў рамках грамадскага абмеркавання.

На сайце кожнай адміністрацый павінны існаваць раздзел “Грамадскія абмеркаванні”, у ім публікуецца ўся неабходная інфармацыя: дзе, у які час і тэрмін можна азнаёміцца з дакументацыяй, па якім адрасе накіраваць свае каментары і прапановы.

Сход не з’яўляецца абмеркаваннем. Гэта хутчэй прэзентацыя, магчымасць удакладніць у распрацоўшчыкаў і заказчыкаў свае пытанні, агучыць прапановы. Па ўсіх паступіўшых каментарах напрацягу месяца будуць падводзіцца вынікі. Таму важна не проста прыйсці на прэзентацыю ў пятніцу і задаць пытанні, а напісаць папановы і даслаць іх у адміністрыцыі ў пісьмовым выглядзе да сканчэння абмеркаванняў, да 25 ліпеня”, - падкрэсліваюць у грамадскім аб’яднанні.

Вядома, непадрахтаванаму чалавеку цяжка зразумець і разабрацца ва ўсіх працэдурных тонкасцях і дакументацыі. Дзеля гэтага можна скарыстацца форумам Onliner.by, дзе вядзецца падрабязнае абмеркаванне схем і тэрыторый, якія варта ўключыць. Тут жа можна знайсці абразцы зваротаў, падказвае Марына Дубіна. З самімі схемамі і экалагічным дакладам можна азнаёміцца ў будынку адміністрацыі кожнага раёна ці на іх сайтах да 25 ліпеня.

Што ж тычыцца самаго сходу, прадстаўнікам экалагічнага аб’яднання і грамадскай кампаніі хацелася б пазбегнуць хаосу і крыкаў, эмацыйнага накалу, што здараюцца пры правядзенні абмеркаванняў планаў дэтальнага планавання:

Парадак для правядзення сходаў прапісаны ў пункце 37 Палажэння зацверджанага Пастановай Савета Міністраў №458 ад 14 чэрвеня 2016 года. Лепш прытрымлівацца рэгламенту і задаваць канкрэтныя пытанні: чаму ўключылі адну зялёную тэрыторыі, а іншую аналагічну - не, чаму ўсталявалі такія межы і г.д. Тым больш распрацоўшчыкі абяцалі прынесці на сход карты ў маштабе 1 да 500. Варта скарыстацца такой магчымасцю і дакладна прасачыць межы зялёных зон, якія цікавяць”, - падкрэслівае Дзяніс Кобрусеў.

 

Скрыншот Палажэння аб парадку арганізацыі і правядзення грамадскіх абмеркаванняў праектаў экалагічна значных рашэнняў, экалагічных дакладаў па СЭА, справаздач аб АУНА, уліку прынятых экалагічна значных рашэнняў і ўнясення змяненняў і дадаткаў у некаторыя пастановы Савета Міністраў РБ

 

І як падкрэслівае юрыст Экадома Таццяна Сініца, нягледзячы на тое, што абмяркоўвацца на сходзе будуць не самі схемы азеленых тэрыторый, а экалагічныя даклады, па выніках абмеркаванняў Камітэт аргітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама прыме рашэнне пра неабходнасць дапрацоўкі схем ці наадварот немэтазгоднасці такіх дзеянняў.

 

Сходы пройдуць а 18.00:

  • Савецкі раён - у актавай зале ДУА “Сярэдняя школа №28 г. Мінска” па адрасе вуліца Багдановіча, 76.
  • Кастрычніцкі раён - па вуліцы Чкалава, 6, на 2-гім паверсе.
  • Маскоўскі раён - у актавай зале (2-гі паверх) па адрасе праспект Дзяржынскага, 10.
  • Ленінскі раён - у актавай зале (4-ы паверх, правае крыло) па адрасе вуліца Маякоўскага, 83.
  • Завадскі раён - у ДУА “Палац дзяцей і моладзі «Золак»” па адрасе праспект Партызанскі, 146, аўдыторыя №204.
  • Першамайскі раён - у актавай зале адміністрацыі раёна па адрасе завулак К. Чорнага, 5.
  • Фрунзенскі раён - у актавай зале ДУА “Сярэдняя школа №16 г. Мінска” па адрасе вуліца Бірузова, 13.
  • Партызанскі раён - на першым паверсе будынка адміністрацыі раёна па адрасе вуліца Захарава, 53.
  • Цэнтральны раён - у будынку адміністрацыі раёна па вуліцы Мельнікайтэ, 6.

 


ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 18.07.2018

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.