Праблема смецця выйшла далёка за межы планеты

Пакуль людзі змагаюцца са смеццем на планеце, праблема дабралася і да прастораў космаса. Сёння ля зямной арбіты сканцэнтравана больш 750 тысяч рэшткаў ад станцый і спутнікаў, што нясе небяспеку не толькі міжнароднай касмічнай станцыі, але і спецыяльным наземным службам.

19.12.2017 Вакол свету Аўтар: Зялёны партал Фота: htstatic.imgsmail.ru

У гэтыя выходныя ў харвацкім гараду Дубовік прайшла маштабная акцыя па ачыстцы тэрыторыі старога порта ад галля, рэшткаў дрэваў, пластыка і іншага смецця, якое прынесла вятрамі з Албаніі, інфармуе Euronews. У акцыі прымалі ўдзел камунальныя службы горада, пажарныя і гараджане.

Мясцовыя сцвярджаюць, што гэта самае вялікае марское забруджванне на іх памяці.

У той жа час, праблема празмернай колькасці адходаў выйшла далёка за прасторы нашай планеты. Сёння вучоныя занепакоеныя буйной канцэнтрацыяй касмічнага смецця вакол Зямлі. Па іх словах, вырастае рызыка сутыкнення спутнікаў з гэтымі аб'ектамі, што прадстаўляе небяспеку для наземных службаў, якія працуюць ў галіне сувязі і прагноза надвор'я, перадае Euronews.

''Сярэдняя хуткасць пры сутыкненні са спутнікам 40 тысяч км/г. Нават невялікі аб'ект на такой хуткасці можа прывесці да сур'ёзных пашкоджанняў'', – заяўляе Холгер Краг, глава дэпартамента па касмічнаму смеццю.

У бліжэйшы час вучоныя спадзяюцца распрацаваць метады збора і ўтылізацыі касмічнага смецця. Ужо існуюць прапановы ''лавіць'' адходы на арбіце з дапамогай спецыяльных сетак. Аднак існуе небяспека, што праект можа прывесці да ўтварэння яшчэ большай колькасці некіруемых рэшткаў.

У якасці ілюстрацыі. www.mirf.ru


ІНШЫЯ НАВІНЫ РУБРЫКІ

Падзяліцца: 19.12.2017

Перадрук матэрыялаў магчымы пры абавязковай наяўнасці зваротнай і актыўнай гіперспасылкі.